Крызіс у навуцы: у Беларусі істотна знізілася колькасць абароненых дысертацый

Хто выратуе беларускую навуку? / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Хто выратуе беларускую навуку? / Ілюстрацыйнае фота sb.by

У Беларусі за тры апошнія гады на 70% знізілася колькасць абароненых кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Гэта вынікае з даных, агучаных на прэс-канферэнцыі намесніцай міністра адукацыі Ірынай Старавойтавай, піша @pozirkonline.

Летась у сістэме Мінадукацыі абаранілі 41 кандыдацкую дысертацыю і 13 доктарскіх. Па словах Старавойтавай, гэта менш паловы (46%) усіх працаў на суісканне вучонай ступені. Такім чынам, у 2022 годзе было абаронена не больш за 117 дысертацый.

Па даных Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, у 2019-м было абаронена 397 дысертацый. Ступень доктара навук атрымалі 39 чалавек, кандыдата навук — 358. У наступныя гады адбылося відавочнае зніжэнне гэтай лічбы.

Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, каментуючы даныя па колькасці абароненых дысертацый і колькасці занятых у навуцы спецыялістаў, заявіў, што нашай краіне "не патрабуецца столькі навукоўцаў". Яны павінны быць "таленавітыя, а не шматлікія", падкрэсліў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі