Крызіс у Wizz Air і адпачынак на перыяд менструацыі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль археолагі спрабуюць разгадаць фрэскі з выявай старажытных багінь у рытуальным пакоі ў Пампеях, іспанскія жанчыны не карыстаюцца сваім правам браць адпачынак на перыяд менструацыі. Гэта ніяк не звязанае з авіяпералётамі — венгерскі лоўкостар Wizz Air перажывае не лепшыя часы праз вайну ХАМАС з Ізраілем.
Ці паўплывае крызіс на кошт білетаў і чаму ў Германіі адмянілі легендарную аўтагонку, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
Wizz Air страціў мільёны еўра
Венгерскі лоўкостар Wizz Air перажывае не лепшыя часы. Раней, праз праблемы з рухавікамі самалётаў, кампанія скасавала дзясяткі рэйсаў. Зараз стала вядома, што авіяперавозчык страціў яшчэ 80 мільёнаў еўра.
Адпачынак падчас менструацыі не папулярны?
Іспанкі маюць унікальную магчымасць — браць водпуск з аплатай на перыяд менструацый. Але карыстаюцца яны ёю вельмі рэдка.
Пакой з блакітнымі сценамі (вельмі рэдкі колер для пампейскіх дамоў) знойдзены падчас нядаўніх раскопак у цэнтральнай частцы старажытнага горада, які загінуў ад вывяржэння вулкана ў 79 годзе нашай эры. Як мяркуюць, гэтае памяшканне было прызначанае для рэлігійных рытуалаў і захоўвання святых прадметаў.
Таксама ў памяшканні знойдзеныя некалькі амфар, бронзавы посуд і ракавіны вустрыц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.