Ксенія Малочка, якую адхілілі ад "Міс-Беларусь": Я спазнілася на рэпетыцыю

Ксенія Малочка, якую адхілілі ад "Міс-Беларусь": Я спазнілася на рэпетыцыю

Студэнтку Лінгвістычнага універсітэта Ксенію Малочка адхілілі ад удзелу ў конкурсе "Міс-Беларусь-2016". Еўрарадыё звязалася з былой удзельніцай конкурсу. Ёй шкада згубленага часу, а адхіленне яна звязвае са спазненнем на рэпетыцыю.

Ксенія Малочка: "Я спазнілася на адну рэпетыцыю, 19 красавіка. Цяпер яны кажуць пра рэгулярныя спазненні. Я проста праспала. Папярэджвала, калі ехала. Я працую ў караоке-клубе, бэк-вакалістка. У мяне начны лад жыцця, у мяне такая праца. Можа, ім мая праца не спадабалася. Але там усё ў межах прыстойнасці. Тым больш, калі я прыходзіла, адразу пра гэта казала. Яны нас мусолілі з лютага, а сказалі, што адхіляюць толькі цяпер".

 

Еўрарадыё: Моцна расстроіліся?

Ксенія Малочка: Я асабліва не хацела туды ісці, мама з сястрой паўплывалі. Я творчая натура, расстройваюся, калі нешта не выйграла, калі гэта звязана са спевамі. А ў гэтых конкурсах? Я ж не мадэль, я па большай частцы спявачка. Відаць, не буду больш ў такіх конкурсах удзельнічаць. Сябры мяне падтрымліваюць. Але, каб я думала, што гэта нейкі канец свету, то такога няма.

Еўрарадыё: А што можаце сказаць пра іншых удзельніц?

Ксенія Малочка: Нармальныя ўдзельніцы. Дзяцей няма, здаецца, не замужам. Дзяўчаты ціхія, нейкіх скандалістак там няма.

Еўрарадыё звязалася з тэлеканалам АНТ, яны запэўнілі, што дзяўчыну адхілілі праз парушэнне дысцыпліны.

"За парушэнне дысцыпліны адхілілі, за спазненне", — патлумачылі ў прэс-службе тэлеканала.

Ксенія Малочка ўвайшла ў 25 асноўных удзельніц конкурсу "Міс-Беларусь". Яна вучыцца на перакладчыцу ў Лінгвістычным універсітэце.

Фота: З асабістага архіву суразмоўцы і relax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі