Куба прапанавала Чэхіі выплаціць пазыкі ромам

Куба прапанавала Чэхіі выплаціць пазыкі ромам

Кубінскія ўлады прапанавалі Чэхіі аплаціць пастаўкамі рому пазыку, якая назапасілася за час працы Савета эканамічнай узаемадапамогі, які аб'ядноўваў сацыялістычныя краіны. Гаворка ідзе пра 276 млн долараў, піша РБК.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства фінансаў Чэхіі Міхал Журовец заявіў, што чэшскія ўлады могуць пагадзіцца на такія ўмовы, калі хаця б частка запазычанасці будзе выплачаная грашыма. Аднак афіцыйнаяу Прага згодная і на частковую аплату запазычанасці кубінскімі лекамі.

Па падліках Associated Press, колькасці рому, якую прапанавала Куба, хапіла б Чэхіі больш чым на 100 гадоў. Паводле афіцыйных звестак, цяпер у Чэхію штогод увозіцца кубінскага рому на 2 млн долараў.

Знешняя пазыка Кубы на канец 2014 года склала каля 24,7 млрд долараў. Некаторыя краіны, у тым ліку Расія, Японія і Мексіка, пагадзіліся спісаць запазычанасць, а дзяржавы ЕС пагадзіліся на рэструктурызацыю пазыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі