"Культурная сядзіба" #52: чым скончыўся #культпратэст
Месяц таму беларускія працаўнікі сферы культуры абвясцілі #культпратэст. Яны запісалі смелы відэазварот з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў.
"Мы пратэстуем супраць таго, што на вуліцах нашых гарадоў невядомыя выкрадаюць і збіваюць нашых суграмадзян, а органы, закліканыя нас абараняць, пры гэтым бяздзейнічаюць або нават садзейнічаюць гэтаму, — дэкларавалі стваральнікі ініцыятывы. — Мы пратэстуем супраць арыштаў кандыдатаў у прэзідэнты па смехатворных прычынах. Наш #культпратэст супраць татальнага беззаконня, калі да арыштаваных не пускаюць нават адвакатаў і прымяняюць катаванні.
Сярод нас — таленавітыя, смелыя і моцныя жанчыны, і мы пратэстуем супраць таго, што яны — "небаракі", няздольныя кіраваць дзяржавай. Наш #культпратэст супраць абсалютнай непавагі да сваіх грамадзян і супраць пагроз расстрэлам; супраць арыштаў аднарукіх за апладысменты, а нямых — за выкрыкванне лозунгаў".
Чым працягнуўся і чым скончыўся гэты #культпратэст. На сувязі з Еўрарадыё яго ўдзельніцы Наста Шпакоўская і Паліна Дабравольская.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.