"Культурная сядзіба": сучасныя калабарацыяністы

"Культурная сядзіба": сучасныя калабарацыяністы

25 сакавіка мастачка Святлана Жыгімонт, вядомая сваёй пралукашэнкаўскай пазіцыяй, прэзентавала новую працу — "Жаночы марш". Гэта карыкатура на ўдзельніц мірных пратэстаў. На момант, калі карціна была гатовая, Святлана была заблакаваная ў "Фэйсбуку" — і таму яе апублікаваў муж Святланы — Павел Жыгімонт, уладальнік тату-салона "У Лісіцы". "Талантліва, прафесійна, проста геніяльна", — падпісаў яе ён.

Падпісчыкі Жыгімонта не зразумелі яго ўчынку. Адразу пачалі гучаць заклікі да байкоту тату-салона і тых, хто там працуе. А сярод гэтых тату-майстроў апынуўся Алесь Таболіч — музыка і ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі 2020 года, якога ну ніяк не папракнеш у сімпатыях да Лукашэнкі.

Вось і атрымліваецца: з аднаго боку набівае людзям беларускія нацыянальныя арнаменты і іншыя патрыятычныя тату, з іншага — працуе ў кампаніі, якая належыць "ябацькам". Як Алесь вырашае для сябе гэтае пытанне? Сёння ў "Культурнай сядзібе" абмяркоўваем сучасны калабарацыянізм (гэтае слова ў шырокім сэнсе можна разумець як супрацоўніцтва з акупантамі), а таксама скандал з карцінай "Жаночы марш" і тату-салонам "У Лісіцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі