Затрыманы экс-дырэктар музея "Пружанскі палацык", які адпрацаваў 20 гадоў

Затрыманы экс-дырэктар музея "Пружанскі палацык", які адпрацаваў 20 гадоў

Былога дырэктара музея-сядзібы "Пружанскі палацык" Юрыя Зялевіча затрымалі ў Пружанах у нядзелю, 5 снежня, паведамляюць праваабаронцы.

Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя.

Юрый працаваў дырэктарам "Пружанскага палацыка" 20 гадоў, але ў снежні мінулага года ён вымушаны быў пакінуць працу "па дамоўленасці бакоў".

Музей "Пружанскі палацык" з'яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры нэарэнесансу, гэта адзіная адноўленая сядзіба такога тыпу ў Беларусі. Штогод музей наведваюць каля 8 тысяч турыстаў, а колькасць ягоных экспанатаў перавышае 6 тысячаў. Акрамя навуковай працы, супрацоўнікі музею ладзяць лекцыі, экскурсіі па горадзе і раёне, арганізоўваюць выставы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі