"Культурная сядзіба" #68: як узгадаваць у беларусах генатып пераможцаў
Беларусы ўвесь час выйграюць нешта ў сферы культуры. І нават сумныя апошнія часы — не выключэнне. Акцёр Іван Трус выйграў "Залаты сафіт" у Санкт-Пецярбургу. Рэгулярна скарае фестывалі "Свабодны тэатр". Раманы Сашы Філіпенкі перакладаюцца на розныя мовы свету. Спявачка Ксенія Галецкая — конкурс Sanremo Junior у Італіі. Там жа, у Сан-Рэма, 19-гадовы Уладзіслаў Хандогій выйграў конкурс фартэпіяннай музыкі.
Нядаўна мы з культуролагам Сяргеем Харэўскім абмяркоўвалі, чаму ўсе буйныя паўстанні скончыліся паразамі і рэпрэсіямі. А сёння з выканаўчым дырэктарам Беларускай рады культуры, імпрэсарыа Аляксандрам Чахоўскім пагаворым пра беларусаў-пераможцаў. І пра тое, як узгадаваць ген пераможцаў у цэлай нацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.