"Культурная сядзіба": муха, сняданак з Tokio Hotel і беларускі фолк
У чарговым падкасце "Культурная сядзіба" размаўляем пра стан беларускага фальклору. Каму ён больш цікавы: беларусам ці амерыканцам? Каму трэба плаціць, каб не знікала пераемнасць традыцый? Дзе паслухаць сапраўдныя народныя песні? Госць выпуску — музыка гурта "Vuraj", стваральнік "Спеўнага сходу" Сяржук Доўгушаў.
Таксама ў падкасце культурныя навіны і афіша на тыдзень.
“Культурная Сядзіба” — сумесны падкаст “Арт Сядзібы” і Еўрарадыё пра мастацтва, гісторыю, беларускую мову і шмат што іншае. Выходзіць па-беларуску штопанядзелак.
Падтрымайце гэтае відэа і “Арт Сядзібу” на сайце “Талака”.