"Культурная сядзіба": студэнты ізноў у цэнтры ўвагі

"Культурная сядзіба": студэнты ізноў у цэнтры ўвагі

На мінулым тыдні ў цэнтры ўвагі ізноў апынуліся беларускія студэнты. Спачатку, акурат пасля слоў Лукашэнкі пра тое, што гвалтам нікога на парад цягнуць не будуць, іх пачалі настойліва ўгаворваць "пастаяць са сцягам", "пасядзець побач з рэктарам" і г. д. Адміністрацыі ўніверсітэтаў, натуральна, усё адмаўляюць, але скрыншоты гавораць самі за сябе.

А на выхадных адбыліся затрыманні актывістаў "Моладзевага блока". Яны зладзілі два крутыя перформансы, прысвечаныя параду: сфатаграфаваліся на фоне надпісу "Подзвіг народа бессмяротны" з плакатамі "А мы не" і пранеслі па праспекце Незалежнасці ў Мінску труну ў стылі "трунароў, якія танцуюць" з Ганы. Пасля другой акцыі некалькіх сяброў блока затрымалі, а дваіх — Лізавету Пракопчык і Данііла Лаўрэцкага — 11 траўня судзяць.

У сённяшняй "Культурнай сядзібе" абмяркоўваем гэта ўсё з Валерам Таміліным з "Моладзевага блока".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі