"Культурная сядзіба": вынікі года ў культуры з Алесем Снегам

"Культурная сядзіба": вынікі года ў культуры з Алесем Снегам

2019 год у беларускай культуры быў вельмі цікавым. Хто кажа, што ў нашай краіне нічога не адбываецца, той памыляецца: прыгадаць сапраўды ёсць што. Незалежнае кіно ўстала з кален, Ціма Беларускіх парваў Расію, гурт "Без Білета" завяршыў кар'еру пафасным канцэртам. Мастак Аляксей Кузьміч выдаў перфоманс года, з'явіўшыся на адкрыцці сваёй выставы аголеным, з шыльдай "Міністэрства культуры" на прычынным месцы. Іншы мастак — Захар Кудзін — зняўся ў фільме "Чыстае мастацтва" пра гарадскі супрэматызм і пайшоў з жыцця ў апошнія дні года...

Прыгадаем, як усё гэта было, у апошнім сёлета выпуску "Культурнай сядзібы"! Госцем праграмы стаў дырэктар "Арт Сядзібы" Алесь Снег.

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі