Кулуары Мюнхена: пра антыпуцінскі выбар Офіса і Сораса — эфір з Вячоркам
Франак Вячорка / Еўрарадыё
У сваім выступе падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасць выхаду Беларусі не толькі з АДКБ і ўсіх астатніх інтэграцыйных саюзаў з Расіяй, але і пра геапалітычны выбар Беларусі ў будучыні. І ён скіраваны не на Усход. Хоць тэзіс пра неабходнасць сябраваць з усімі суседзямі прысутнічае. Але сустрэчы Ціханоўскай, асабліва з галоўным ворагам як расійскага, так і беларускага рэжымаў Сорасам, сведчаць шмат пра што…
Што адбывалася ў кулуарах канферэнцыі па бяспецы і не трапіла ў афіцыйныя прэс-рэлізы? Чым адметныя сустрэчы з Сорасам і Пэласі, чаму не адбылося сустрэч з прадстаўнікамі Украіны (ці адбыліся?)? Што стаіць за зменай рыторыкі Ціханоўскай і як гэта паўплывае на змены палітыкі Офіса і дэмсіл увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.