Кумірамі маладых беларусаў з'яўляюцца Біл Гейтс, Уладзімір Пуцін, Макс Корж
Першую пяцёрку куміраў беларускай моладзі складаюць зусім не беларусы. Гэта паказала даследаванне агенцтва Vondel \ Hepta. Яно даследавала маладых людзей 1995-2005 гадоў нараджэння, піша marketing.by.
Людзьмі, за якімі моладзь сочыць у сацсетках, з'яўляюцца блогеры, музыкі, кінаакторы і спартоўцы. Каля 20% апытаных нават падпісаныя на каналы вядомых брэндаў.
15-16-гадовыя падлеткі часцей называюць чалавека паспяховым, калі ён прафесіянал у сваёй справе, зрабіў кар'еру, багаты і мае паспяховы бізнэс.
Дзясятку паспяховых людзей, на думку моладзі, складаюць Біл Гейтс, Стыў Джобс, Ілан Маск, Вольга Бузава, Уладзімір Пуцін, Макс Корж, Павел Дураў, Марк Цукерберг, Крышціяну Раналду, Дар'я Домрачава.
Як няцяжка заўважыць, беларусаў у гэтым спісе толькі двое — Макс Корж і дар'я Домрачава.