“Купальскае Кола” вярнулася на клубную сцэну (Фота)
Дзевяцігадзінны канцэрт сабраў каля 600 чалавек і 14 гуртоў.
29 чэрвеня, пасля двухгадовага перапынку, аднавіўся метал-фестываль “Купальскае Кола”. Прайшоў ён пад клубным дахам, але з ўсімі атрыбутамі Купалля: з купальскім агнём у выглядзе свечак, вянкамі, якія замест рэчкі кідалі ў натоўп пад сцэнай і ўдалымі пошукамі папараць кветкі.
Беларускія гурты ды госці з Украіны і Расіі разам з захопленай публікай адзначалі свята летняга сонцастаяння цягам 9 гадзін.
Актуальнасць “Купальскага Кола” для публікі цалкам пацверджаная, а гэта значыць, што ў наступным годзе арганізатары могуць рызыкнуць перанесці фестываль на адкрытае паветра.
Фота: generation.by