Купіць дом каля Нарачы за 29 BYN: у тэорыі лёгка, на практыцы "праз аўкцыён"

Дом за 29 рублёў? Не ўсё так проста / Еўрарадыё
Дом за 29 рублёў? Не ўсё так проста / Еўрарадыё

Нядаўна моц набыў указ №116, які дае магчымасць купіць закінуты дом за адну базавую велічыню. Еўрарадыё задалося пытаннем: ці рэальна за 29 рублёў без асаблівых клопатаў купіць стары домік непадалёк ад месцаў з маляўнічай беларускай прыродай?

Натхніўшыся, мы зазірнулі на сайт Мядзельскага райвыканкама, знайшлі спіс пустых дамоў і нават нагледзелі адзін у пасёлку Свір, які знаходзіцца за 30 хвілін язды ад нацыянальнага парку "Нарачанскі".

Купить дом возле Нарочи за 29 BYN: в теории легко, на практике “через аукцион”
Знайсці пусты дом не праблема / Еўрарадыё

— За адну базавую будуць прадавацца тыя дамы, лёс якіх ужо вызначаны ў судовым парадку, а таксама дамы ў тых населеных пунктах, якія не пазначаны ў рашэнні Мінаблвыканкама [аб адчужэнні дамоў толькі шляхам правядзення аўкцыёну. — Еўрарадыё], — астуджае наш запал начальніца аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мядзельскага райвыканкама Жанна Апановіч. — Гэта не так проста, што вось заўтра яно прадаецца. Трэба, каб дом быў без гаспадара, і шмат іншых нюансаў.

Згодна з указам, аблвыканкамам дазволілі вызначаць населеныя пункты, у якіх пустыя дамы з ходу могуць быць прададзеныя за адну базавую. Але, абапіраючыся на той самы дакумент, чыноўнікі ўжо паспелі пазначыць тэрыторыі, у межах якіх пустыя дамы першапачаткова можна купіць толькі праз правядзенне аўкцыёну.

Гэта значыць, што частка безгаспадарнай нерухомасці спачатку будзе прадавацца па рынкавай цане, і калі попыту не будзе, то тады магчыма паэтапнае зніжэнне кошту да 29 рублёў. Наш домік, дарэчы, таксама трапіў у аўкцыённы пералік.

Купить дом возле Нарочи за 29 BYN: в теории легко, на практике “через аукцион”
Каму "занядбанку"? / Еўрарадыё

Наступным разам выбар прыпаў на пасёлак Відзы, ад якога рукой падаць да Браслаўскіх азёр. З пытаннем пра тое, ці ёсць шанц купіць спарахнелы домік у пасёлку за сімвалічную суму, тэлефануем галоўнай спецыялістцы аддзела архітэктуры і будаўніцтва Браслаўскага райвыканкама Вераніцы Яблонскай.

— Прадаваць з аўкцыёну або за адну базавую — гэта вырашае райвыканкам. Канкрэтны дом кожны раз будзе ацэньвацца і глядзецца — ёсць там ахвотныя купіць або няма. Калі ёсць, то толькі праз аўкцыён з падвышэннем цаны, — тлумачыць спецыялістка. — Прыязджаеце і ў райвыканкаме вырашаеце пытанне: ці ўключаны дом у пералік аўкцыённых, у якім ён населеным пункце, ці будзе ён прадавацца за адну базавую.

Адзінай базы звестак пустых дамоў пакуль яшчэ няма. Інфармацыя пра закінутую нерухомасць размешчана, як правіла, на сайтах мясцовых выканкамаў. Паглыбіўшыся ў тэму, мы зазірнулі на сайт Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, дзе таксама ёсць лоты "за 29 рублёў". Акрамя спарахнелых дамоў, там можна знайсці выстаўленыя на продаж будынкі дзіцячых садкоў, прамысловых карпусоў, дамоў культуры і іншыя адміністрацыйныя збудаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі