Купіць Грэнландыю: чым пагражаюць свету амбітныя планы Трампа — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Яшчэ да інаўгурацыі і афіцыйнага ўваходжання ў Белы Дом у якасці прэзідэнта ЗША Дональд Трамп нарабіў шуму сваімі замежнапалітычнымі заявамі і амбітнымі геапалітычнымі планамі. Тут і пра далучэнне Канады да ЗША 51-м штатам, і пра набыццё Грэнландыі, і пра вяртанне Панамскага канала, і гэтак далей. Гэта, а яшчэ спрэчныя памкненні паплечніка новаабранага прэзідэнта ЗША, прадпрымальніка Ілана Маска, улезці са сваімі парадамі ў палітыку шэрагу еўрапейскіх краін стварылі напружанне ў адносінах з будучай адміністрацыя Трампа і ім самім.

Якія мэты пераследуе Трамп сваімі гучнымі замежнапалітычнымі заявамі і ці будзе ён імкнуцца іх ажыццявіць, як стане дзейным прэзідэнтам? Ці варта чакаць, што тэма міру ва Украіне не знікне з парадку дня Трампа ў будучыні, і чаго ад гэтых перамоў чакаць беларусам? Ці ёсць шансы ў Лукашэнкі наладзіць адносіны з Трампам і ці пойдзе Еўрасаюз насустрач Мінску пасля 26 студзеня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі