Курс долара дасягнуў чарговага максімума

Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў — да 8930, гэта новы рэкорд. Курс еўра знізіўся на 30 рублёў і складае 11920, курс расійскага рубля таксама знізіўся — ад 270,5 да 269 беларускіх рублёў.



Нагадаем, у сераду, 21 жніўня, курс еўра вырас на 60 рублёў і ўстанавіў новы рэкорд — 11950 (вышэй курс не ўздымаўся паўтары гады), курс долара застаўся ранейшым — 8920 рублёў. Курс расійскага рубля зноў не змяніўся, ён складаў 270,5 беларускага рубля.

У аўторак, 20 жніўня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 8920 рублёў, курс еўра вырас таксама на 10 рублёў — да 11890. Курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 270,5 беларускага рубля.

Нацбанк чакае, што ў 2014 годзе курс долара складзе каля 9500 рублёў
 

Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі