Курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся, а курс расійскага рубля вырас
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся — 8930 рублёў, курс еўра зноў знізіўся, на гэты раз на 10 рублёў і складае 11910, курс расійскага рубля вырас з 269 да 270 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 22 жніўня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 8930 (гэта новы рэкорд). Курс еўра знізіўся на 30 рублёў і складаў 11920, курс расійскага рубля таксама знізіўся — ад 270,5 да 269 беларускіх рублёў. У сераду, 21 жніўня, курс еўра вырас на 60 рублёў і ўстанавіў новы рэкорд — 11950 (вышэй курс не ўздымаўся паўтары гады), курс долара застаўся ранейшым — 8920 рублёў.
Нацбанк чакае, што ў 2014 годзе курс долара складзе каля 9500 рублёў
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net