Курс долара пасля тыднёвага зніжэння вырас амаль на тры капейкі
Долары, ілюстрацыйнае фота
На таргах 10 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара зноў пачаў павялічвацца. Перад гэтым больш за тыдзень ён зніжаўся.
Затое курсы еўра і расійскага рубля сёння здалі пазіцыі.
Вынікі валютных таргоў 10 снежня:
Долары ЗША: 3,4049 (+0,0274 / +0,81%);
Еўра: 3,5795 (-0,0204 / -0,57%);
Расійскі рубель: 3,4028 (-0,0128 / -0,37%);
Кітайскі юань: 4,6910 (+0,0478 / +1,03%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.