Курс долара паставіў новы гістарычны рэкорд
Долары
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 3 кастрычніка курс долара вырас адразу на 2,9 капейкі. Сёння ён склаў 3,3326 рубля.
Гэта новы гістарычны рэкорд. Папярэдні быў зафіксаваны ў сакавіку 2022 года — пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне. Тады курс долара склаў 3,3195 рубля.
Курс еўра ў аўторак крыху панізіўся — да 3,4889 рубля.
Паменшаў і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3539 беларускага рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.