Курс долара сёння паўтарыў максімум — 9230

Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў, пасля некалькіх дзён зніжэння вырас курс еўра — на 20 рублёў — да 12460. Курс расійскага рубля складае 285,5 беларускага рубля (учора — 286).



Нагадаем, у панядзелак, 4 лістапада, курс долара вырас на 20 рублёў — да 9220 рублёў, курс еўра знізіўся на 30 і складаў 12440, курс расійскага рубля заставаўся ранейшым — 286 беларускіх рублёў, паколькі з-за выхаднога дня ў Расіі таргі не праводзіліся.

Новага максімуму курс долара дасягнуў у чацвер, 31 кастрычніка — ён вырас на 20 рублёў — да 9230 рублёў.

Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі