Курс долара ў Беларусі апусціўся да 7-месячнага мінімуму

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах 17 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курсы долара і еўра працягнулі зніжэнне.

Долар патаннеў на 3 капейкі і апусціўся на мінімум за 7 месяцаў. Еўра панізіўся да тыднёвага мінімуму. Затое расійскі рубель дэманструе максімальны паказчык за 8 месяцаў.

Вынікі валютных таргоў 17 сакавіка:

Долар ЗША: 3,1158 (-0,0318 /| -1,01%);
Еўра: 3,3711 (-0,0239 / -0,70%);
Расійскі рубель: 3,6229 (+0,0077 / +0,21%);
Кітайскі юань: 4,2917 (-0,0213 / -0,49%).

Курс долара ў Беларусі апусціўся да 7-месячнага мінімуму
Курсы валют 17 сакавіка / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.