Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 3,5 рубля
Валюта, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара паніжаецца трэці дзень запар. 4 снежня ён стаў меншы за 3,5 рубля — гэта мінімальны паказчык за апошнія восем дзён.
Тым часам расійскі рубель працягвае рост і паказвае ўжо максімум за паўтара тыдня.
Вынікі валютных таргоў 4 снежня:
Долары ЗША: 3,4923 (−0,0304 / −0,86%);
Еўра: 3,7220 (не было здзелак);
Расійскі рубель: 3,3389 (+0,0149 / +0,45%);
Кітайскі юань: 4,8203 (−0,0372 / −0,77%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.