Курс долараў ў Беларусі 5 чэрвеня панізіўся
У панядзелак, 5 чэрвеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся — з 1,8665 да 1,8650 беларускага рубля, затое курс еўра вырас — з 2,0938 да 2,1012. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2948 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2920).
Беларускі рубель у параўнанні з кошыкам валют страціў 0,12%.
Як інфармавала Еўрарадыё, 2 чэрвенякурс долара ЗША вырас — з 1,8635 да 1,8665 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0924 да 2,0938.