Курс еўра сёння вырас на 80 рублёў, курс долара — на 10
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара складае 8920 рублёў (зноў дасягнуты гадавы максімум), курс еўра вырас да 11910. Курс расійскага рубля сёння не змяніўся і па-ранейшаму складае 270 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 15 жніўня, курсы долара і еўра знізіліся на 10 рублёў, а курс расійскага рубля вырас з 269 да 270 беларускіх рублёў. У сераду, 14 жніўня, курс долара вырас на 30 рублёў — да 8920 (гадавы максімум), курс еўра вырас на 20 — да 11840 рублёў, курс расійскага рубля не змяняўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — sb.by