Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца
У панядзелак, 13 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягвае зніжацца — з 1,9028 да 1,8891 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0260 да 2,0111 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2544 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2336).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 10 лютага, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9126 да 1,9028 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0437 да 2,0260.