Курсы долара і еўра ўстанавілі новыя максімумы
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў і складае 8950 рублёў (новы рэкорд), курс еўра вырас на 30 рублёў — да 11970 (таксама рэкорд). Курс расійскага рубля знізіўся з 271 да 270 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак, 26 жніўня, курс долара застаўся ранейшым — 8930 рублёў, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 11930, курс расійскага рубля вырас ад 270 да 271 беларускага рубля.
Нацбанк чакае, што ў 2014 годзе курс долара складзе каля 9500 рублёў
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net