Курсы долара і еўра знізіліся, курс расійскага рубля вырас
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 8910, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 11880. Курс расійскага рубля вырас з 270 да 270,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 16 жніўня, курс еўра вырас на 80 рублёў — да 11910 рублёў, курс долара вырас на 10 рублёў — да 8920 і, такім чынам, быў у чарговы раз дасягнуты гадавы максімум. Курс расійскага рубля не змяніўся і складаў 270 беларускіх рублёў.
У чацвер, 15 жніўня, курсы долара і еўра знізіліся на 10 рублёў, а курс расійскага рубля вырас з 269 да 270 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net