Кузьміна выйграла спрынт, лепшая з беларусак на 18-м месцы
21 сакавіка ў нарвежскім Халменколене стартаваў апошні этап Кубка свету па біятлоне, прайшла жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км. За беларускую зборную выступалі Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, сёстры Ірына і Алена Кручынкіны.
Гонку выйграла Анастасія Кузьміна са Славакіі (19.56,2, адзін промах), на другім месцы — Францыска Пройс з Германіі (+21,2, без промахаў), на трэцім — Паўліна Фіялкава са Славакіі (+25,1, без промахаў). Найлепшай сярод беларусак стала Алена Кручынкіна — 18-е месца. У яе быў адзін промах, Кузьміной яна саступіла +1.17,9. Дынара Алімбекава заняла 19-е месца. Варта адзначыць, што на агнявых рубяжах яна не дапусціла памылак. Ірына Кручынкіна была 67-й (тры промахі), Ірына Крыўко — 71-й (таксама тры промахі), Ганна Сола — 95-й (пяць промахаў).
Агулам у спрынтарскай гонцы паўдзельнічалі 106 спартсменак.
З-за няўдалага выступлення жаночая зборная Беларусі па біятлоне пакінула першую дзясятку выніковага заліку Кубка нацый. Цяпер яна толькі 11-я. На наступны сезон зборная страціла адну з квотаў, замест пяці іх засталося чатыры (як у мужчынскай зборнай) г. зн. у індывідуальнай гонцы і спрынце змогуць выступаць толькі чатыры беларускі.
22 сакавіка пройдзе спрынт у мужчын, пачатак у 18:30.
A late charge from Franziska Preuss who currently finds herself in second place -- but Anastasiya Kuzmina repeats her success of last year! #HOL19
— IBU World Cup (@IBU_WC) 21 марта 2019 г.
Watch the competition live on https://t.co/bk5aBBso9Q pic.twitter.com/jHlMqCxG71
The results of the final women's sprint of the season! Anastasiya Kuzmina sprints to glory once again, while Franziska Preuss and Paulina Fialkova finish in 2nd and 3rd place! #HOL19
— IBU World Cup (@IBU_WC) 21 марта 2019 г.
Watch the competition live on https://t.co/bk5aBBso9Q pic.twitter.com/jMuQ8RMrrv