Кватэру закідалі "кактэйлямі Молатава". Нядаўна яе знялі двое маладых людзей

Той самы балкон, на які кінулі "кактэйль Молатава" / Еўрарадыё
Той самы балкон, на які кінулі "кактэйль Молатава" / Еўрарадыё

Уночы на 4 лістапада невядомыя падпалілі ўваходныя дзверы адной з кватэр дома па вуліцы Баляслава Берута ў Мінску. А потым закінулі некалькі бутэлек з запальнай сумессю на балкон гэтай жа кватэры. 40-гадовы мужчына выклікаў МНС і пачаў тушыць узгаранне. У выніку здарэння пашкоджаныя балкон кватэры і ўваходныя дзверы.

Квартиру забросали "коктейлями Молотова". Недавно её сняли двое молодых людей

Адзін з суседзяў расказаў Еўрарадыё, што кватэру здымаюць два маладыя чалавекі. Усяліліся яны нядаўна, чым займаюцца, суседзі дакладна не ведаюць.

— Да сілавікоў падобныя?
— Не падобныя, — запэўніў наш суразмоўнік.

Каля дзвюх гадзін ночы да мужчын, якія пражываюць у кватэры, прыйшлі некалькі чалавек. Суседзі чулі, як завязалася бойка. На падлозе ў пад'ездзе можна разгледзець сляды крыві.

Што здарылася далей, суседзі не ведаюць. Калі выйшлі раніцай — убачылі, што хтосьці паспрабаваў падпаліць уваходныя дзверы: сляды відаць і цяпер, пластыкавы кораб і правады вакол дзвярэй аплавіліся. Быў чуваць ляск — гэта "кактэйль Молатава" кінулі ў балконнае акно.

— Але звярніце ўвагу — суседнія кватэры не закранула. Значыць, гарэла нядоўга. І таму наўрад ці гэта быў "кактэйль Молатава", — мяркуе адзін з жыхароў таго ж пад'езда. — Хтосьці з суседзяў кажа, што, калі незразумелы прадмет кінулі ўжо ў балконнае акно, было відаць зарыва на небе. Не ведаю, ці гэта праўда. Выглядае так, як быццам хацелі проста пра нешта папярэдзіць, інакш кідалі б не на балкон, а ў акно жылога пакоя.

Чым займаюцца маладыя людзі, што жывуць тут, у суседзяў высветліць не ўдалося. Сярод здагадак — "камерсанты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі