У Мінску кватэру закідалі "кактэйлямі Молатава", затрымана 5 чалавек

У Мінску кватэру закідалі "кактэйлямі Молатава", затрымана 5 чалавек

У Мінску кватэру закідалі "кактэйлямі Молатава", затрымана 5 чалавек, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Здарэнне адбылося ўначы 4 лістапада ў адным з шматпавярховых дамоў па вуліцы Берута. Спачатку былі падпалены дзверы кватэры, а пасля некалькі бутэлек з запальваючай сумессю закінулі на балкон. Калі пачаўся пажар, зламыснікі ўцяклі.

У кватэры ў той момант знаходзіўся 40-гадовы мужчына, які выклікаў ратавальнікаў і сам пачаў тушыць пажар. Агонь паспеў пашкодзіць уваходныя дзверы і балкон. Распачата крымінальная справа, артыкул — "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3. арт. 339 КК). Хто жыве ў згаданай кватэры і якія матывы ўчынку нападнікаў, не паведамляецца (яны нібыта яшчэ высвятляюцца).

Пазней прэс-служба МУС паведаміла, што прычынай падпалу была помста.

У Мінску кватэру закідалі "кактэйлямі Молатава", затрымана 5 чалавек
@skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі