Квіткі на футбольны матч Беларусь — Іспанія паступілі ў продаж

Квіткі на адборачны матч футбольнага чэмпіяната Еўропы-2016 паміж зборнымі Беларусі і Іспаніі паступілі ў продаж. Гульня пройдзе 14 чэрвеня ў “Барысаў-Арэне”, пачатак у 21.45, паведамляе БЕЛТА.

Кошт квіткоў, у залежнасці ад сектараў, складае ад 60 да 135 тысяч. Іх можна набыць у касах “Барысаў-Арэны”, на сайтах “Тыкетпро”, а таксама ў пунктах продажаў гэтай кампаніі, а таксама можна замовіць іх па безнаяўным разліку ў “АБФФ-Падарожжа”.

Умяшчальнасць трыбунаў “Барысаў-Арэны” ўмяшчаюць 13 126 гледачоў, таму аматарам футболу рэкамендуюць загадзя паклапаціцца пра набыццё квіткоў, якіх можа не хапіць на ўсіх жадаючых.

Для абедзвюх каманд гэта шосты паядынак у групе С адбору на еўрапершынство. У Беларусі 4 ачкі, а Іспанія мае 12 ачкоў. Беларусь знаходзіцца на 4-м месцы ў групе, а Іспанія — на другім.

У фінальную стадыю Еўра-2016, якая адбудзецца ў Францыі, наўпрост выйдуць каманды, якія займаюць 1-2 месца ў 9 кваліфікацыйных групах. Астатнія 8 каманд, якія зоймуць трэція месцы, правядуць сутыкавыя матчы і такім чынам вызначаць яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі