Латушка: Трэба стварыць новы імпульс для развіцця культуры
Новы міністр культуры Павел Латушка бачыць сваёй задачай стварэнне новага імпульсу для развіцця культуры ў Беларусі. Для гэтага неабходна звяртаць увагу на моладзь і шукаць новыя таленты. Пра гэта міністр паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ пасля свайго прызначэння на пасаду.
Павел Латушка: “Трэба больш сістэмна працаваць з культурай, як у рэгіёнах, так і ў раёнах Беларусі. Трэба больш увагі надаваць вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі ў галіне культуры”.
Нагадаем, міністрам культуры Павел Латушка быў прызначаны ў мінулы чацвер. Дагэтуль 6 гадоў ён працаваў амбасадарам Беларусі ў Польшчы, а яшчэ раней — прэс-сакратаром МЗС. Латушка цудоўна размаўляе па-беларуску і валодае замежнымі мовамі.