Латушка: У Парыж прыязджаюць чыноўнікі, якія не ведаюць ніводнай замежнай мовы

Латушка: У Парыж прыязджаюць чыноўнікі, якія не ведаюць ніводнай замежнай мовы

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка даў вялікае інтэрв'ю ў праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1". Ён распавёў пра беларускіх чыноўнікаў, якія прыязджаюць за мяжу і не валодаюць замежнымі мовамі.

Латушка: "Мы часта сутыкаемся з сітуацыяй, калі ў Парыж прыязджае дэлегацыя, якая складаецца з 2-3 чалавек. І ніводзін з чальцоў дэлегацыі, якія прадстаўляюць міністэрствы нашай краіны, не валодаюць ніводнай замежнай мовай. Я задаюся гэтым пытаннем: сапраўды, навошта накіроўваць 2-3 супрацоўнікаў аднаго міністэрства, якія не валодаюць замежнымі мовамі, калі трэба супрацоўніку пасольства сядаць побач і здзяйсняць сінхронны пераклад?! На той жа міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у Парыжы".

Па словах Латушкі, шаптаць на вуха ў прысутнасці ўсіх астатніх дэлегацый "гэта ўжо не салідна". Таму пажадана, каб чыноўнікі валодалі замежнымі мовамі, сказаў пасол.

Сам Павел Латушка, акрамя беларускай і рускай моваў, валодае польскай і англійскай. Ён разумее французскую мову, але яшчэ не загаварыў на ёй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі