Латвія хоча скасаваць дамову аб прымежным супрацоўніцтве з Беларуссю

Мяжа з Латвіяй / leesider.livejournal.com
Мяжа з Латвіяй / leesider.livejournal.com

Латвія плануе скасаваць дамову аб прымежным супрацоўніцтве з Беларуссю, улічваючы падтрымку апошняй расійскай агрэсіі супраць Украіны. Адпаведнае пытанне ўключанае ў парадак дня паседжання кабінета міністраў 30 жніўня, піша Leta.

Пагадненне падпісана і набыло моц у 1998 годзе. У дакуменце вызначаны адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Латвіі, на якія распаўсюджваецца дзеянне Пагаднення. Яго мэта — садзейнічанне трансгранічнаму супрацоўніцтву паміж мясцовымі органамі ўлады дзвюх краін.

Дарэчы, колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі ў Латвію дасягнула амаль такіх жа паказчыкаў, як у жніўні 2021 года — адным з першых месяцаў міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС. У сувязі з гэтым у пачатку жніўня ўрад Латвіі вырашыў падоўжыць рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, мяркуючы, што гібрыдны ціск з дапамогай мігрантаў працягнецца, у тым ліку і для адцягнення ўвагі грамадскасці ад вайны РФ супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі