Як летась: Латвія заяўляе аб росце спробаў нелегальнага перасячэння мяжы

Літоўскія вайскоўцы ўладкоўваюць мяжу з Беларуссю ў раёне Друскінінкая. 9 ліпеня 2021 / Голас Амерыкі
Літоўскія вайскоўцы ўладкоўваюць мяжу з Беларуссю ў раёне Друскінінкая. 9 ліпеня 2021 / Голас Амерыкі

Колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі ў Латвію дасягнула амаль такіх жа паказчыкаў, як у жніўні 2021 года — адным з першых месяцаў міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС, штучна створанага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым піша выданне LSM са спасылкай на кіраўніка Даўгаўпілскага аддзела памежнай службы Юрыя Уласаўса.

Па яго словах, у жніўні сітуацыя зноў пачала абвастрацца, і спробы нелегальнага перасячэння мяжы сталі рэгулярнымі. Усяго за месяц патрапіць у Латвію з Беларусі спрабавалі 285 чалавек. За дзень гэта ў сярэднім 12-15 спроб. На пачатку месяца памежнікі фіксавалі групы па 25 чалавек, якія намагаліся тым ці іншым спосабам перасекчы мяжу.

У сувязі з гэтым урад Латвіі вырашыў падоўжыць рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, мяркуючы, што гібрыдны ціск з дапамогай мігрантаў працягнецца, у тым ліку і для адцягнення ўвагі грамадскасці ад вайны РФ супраць Украіны.

Нядаўна Латвія звярнулася ў Еўракамісію з просьбай пашырыць цэнтры для размяшчэння мігрантаў у гэтым раёне на выпадак, калі паток мігрантаў істотна ўзрасце.

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі развярнулі 125 уцекачоў, якія ішлі з Беларусі — гэта самая вялікая іх колькасць у гэтым годзе, паведамляе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі