Латвія не хоча бачыць машыны на беларускіх нумарах на сваіх вуліцах
Латвія
Беларусы хутка не змогуць ездзіць на сваіх аўто па Латвіі, калі на іх будуць беларускія нумары. Але яны змогуць перарэгістраваць нумары на латвійскія, піша lsm.
С 13 снежня паліцыя зможа канфіскаваць і перадаць для выкарыстання ва Украіне ці на аўкцыён тыя транспартныя сродкі, чые ўласнікі адмовяцца гэта зрабіць, кажа дэпутат Сойма Андрыс Кульбергс.
Перарэгістраваць свае транспартныя сродкі павінны ўсе, хто знаходзіцца ў Латвіі больш за тры месяцы. Трохмесяцовага тэрміну досыць, каб турысты змаглі пакінуць краіну. А новых турыстаў на беларускіх нумарах у Латвіі з'явіцца ўжо не можа — з 12 верасня дзейнічае забарона на заезд у Латвію транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі. Таксама самае дакранаецца расійскіх аўто.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.