Латвія спрабуе адбіць Глэна Хэнлана ў Беларусі
Як стала вядома Еўрарадыё, былы трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глэн Хэнлан атрымаў прапанову ад зборнай Латвіі і расійскага клуба. Разам з тым вядуцца перамовы па яго шырэйшым удзеле ў беларускай зборнай. Свой выбар амерыканскі спецыяліст зробіць пасля Калядаў, а пакуль ён адпачывае з сям’ёй. У суботу кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў прапанаваў Глэну Хэнлану больш цеснае супрацоўніцтва з нашай зборнай. Заакіянскі спецыяліст трэніраваў нашу каманду ў 2005-2006 гадах.
Пад яго кіраўніцтвам беларуская зборная стала шостай на чэмпіянаце свету ў Латвіі. Пасля таго, як Хэнлан вярнуўся ў НХЛ, на чале каманды стаў Курт Фрэйзер. Днямі, Глэн Хэнлан упершыню ў яго Нхлаўскай кар'еры быў адпраўлены ў адстаўку. Прычынай гэтаму стала буйное паражэнне "Вашынгтон Кэпіталз" у матчы з "Атлантай". Каманда Хэнлана саступіла з лікам 1:5.
Як распавёў Еўрарадыё генеральны менеджэр зборных Беларускай федэрацыі хакея Святаслаў Кісялёў, пакуль Хэнлан папрасіў адтэрміноўку з прыняццем рашэння, паколькі хоча адпачыць з сям’ёй.
Святаслаў Кісялёў: “Ні пра што канкрэтнае пакуль ніхто не дамаўляўся, бо Хэнлан пакуль хоча пабыць з сям’ёй, каб адаптавацца да той сітуацыі, якая склалася ў яго прафесійным жыцці. Мы дамовіліся, што пасля Ражства адбудуцца больш дэталёвыя перамовы”.
Па словах Кісялёва, тое, чым будзе займацца Хэнлан у беларускай зборнай залежыць ад галоўнага трэнера Курта Фрэйзера.
Святаслаў Кісялёў: “Курт Фрэйзер ужо паразмаўляў з Хэнланам, але па сваёй ініцыятыве. Што ён яму прапанаваў і што яны абмяркоўвалі, я не магу сказаць. Ён галоўны трэнер. Менавіта ён вядзе работу па падборы кадраў. На гэта ён мае поўнае права”.
Святаслаў Кісялёў таксама паведаміў, што Хэнланам зацікавіліся канкурэнты беларускай зборнай.
Святаслаў Кісялёў: “Я ведаю, што не толькі Федэрацыя хакея Беларусі зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Хэнланам, але і нашы канкурэнты. Гэта зборная Латвіі. Таксама яму паступілі прапановы ад нейкага клуба ў Расіі”.