Латвія вяртае абавязковую тэрміновую службу ў войску

Латвія вяртае абавязковую тэрміновую службу ў войску

Мінабароны Латвіі плануе вярнуць абавязкову тэрміновую службу. Пра гэта 5 ліпеня заявіў міністр абароны краіны Арціс Пабрыкс. Ён мяркуе, што цяперашняя сістэма вайсковай службы сябе вычарпала, таму цягам пяці гадоў у краіне павінна з'явіцца служба абароны краіны, паведамляе Delfi.

З 2023-га па 2028 год мусіць адбыцца пераходны перыяд, калі маладыя мужчыны ад 18 да 27 гадоў могуць пайсці служыць на добраахвотнай аснове. А потым служба стане абавязковай. Канчатковае рашэнне мусіць прыняць сейм.

Першы дабраахвотны прызыў, згодна з планам Мінабароны, мусіць пачацца ўжо 1 студзеня 2023 года. У яго межах на службу возьмуць 500 чалавек. Пры чым, яны самі могуць выбраць адзін з чатырох відаў службы — гэта непасрэдна служба абароны краіны, служба ў 20 дзён цягам года (усяго 5 гадоў), курсы камандзіраў на базе ВНУ ці альтэрнатыўная служба (што гэта значыць, выданне не паведамляе).

Тэрмін службы — 11 месцаў з улікам месяца адпачынку. Выхадныя прызыўнікі могуць праводзіць дома. Прызыў будзе аб'яўляцца кожныя паўгода. Службу можна будзе прайсці пасля заканчэння ВНУ. Пры чым, служыць могуць пайсці пры жаданні і жанчыны.

У месяц тэрміноўшчыкі будуць атрымліваць у якасці кампенсацыі 400 еўра. Харчаванне і пражыванне ў казармах аплоціць дзяржава.

Пасля службы мужчыны і жанчыны атрымаюць статус ваеннаслужачых запасу і будуць выклікацца на кароткатэрміновыя вучэнні, каб не забыцца на тое, чаму навучыліся.

Супраць тых, хто адмовіцца служыць, прадугледжаны санкцыі, праўда, пакуль не вядома, якія.

Мэта Мінабароны Латвіі  — цягам пяці гадоў сфармаваць армію ў 50 тысяч чалавек, якая будзе баяздольнай ва ўмовах вайсковага часу. Міністр падкрэсліў, што адкрыты да дыскусій наконт гэтага плану. Ён заклікаў не асацыяваць рэформу з абавязковай службай, заўважыўшы, што ў Латвіі працягвае існаваць прафесійная армія.

Абавязковая служба ў Латвіі скасаваная ў 2006 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі