Латвійскі ўрад узмацняе пакаранне за незаконны пераход мяжы
Латвійскі ўрад узмацняе пакаранне за незаконны пераход мяжы. Як паведамляе Delfi, падтрыманыя папраўкі да Крымінальнага закону, паводле якіх незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы прызнаецца цяжкім злачынствам. Максімальнае пакаранне павялічыцца з 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Прычынай такога рашэння стала сітуацыя на латвійска-беларускай мяжы — з нашай краіны ў Латвію працягваюць ісці мігранты з краін Азіі. Латвійскія памежнікі іх вяртаюць назад. З 10 жніўня так вярнулі больш за 400 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.