Латвійскім памежнікам давялося страляць, каб спыніць мігрантаў
Да пошуку мігрантаў прыцягнулі кінолага з сабакам / rs.gov.lv
Латвійскія памежнікі былі вымушаныя страляць, каб спыніць мігрантаў, якія парушылі мяжу. Група з васьмі чалавек прыйшла ў Латвію з Беларусі. Супрацоўнікі Памежнай службы Латвіі спачатку выявілі прыкметы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, а затым знайшлі і парушальнікаў. Дапамаглі кінолаг з сабакам. Калі парушальнікі ўбачылі памежнікаў, яны паспрабавалі ўцячы. Каб спыніць іх, памежнікі зрабілі папераджальны стрэл у паветра.
Былі затрыманыя 4 грамадзяніны Індыі і 4 — Ірана. Мужчын вярнулі ў Беларусь, гэта дапускаецца з улікам дзейнага ў Латвіі рэжыму надзвычайнай сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.