Беларускія службы хочуць эскалацыі на мяжы — кіраўнік памежнай службы Латвіі

Мяжа Латвіі з Беларуссю / LETA, Ivars Soikāns

Мяжа Латвіі з Беларуссю / LETA, Ivars Soikāns

Беларускія службы не зніжаюць актыўнасць на мяжы, накіраваную супраць Латвіі, заявіў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунтыс Пуятс.

Наадварот-удзельнічаюць у псаванні латвійскай інфраструктуры, каб забяспечыць нелегальны ўезд мігрантаў у Латвію, — кажа Пуятс.

Ён адзначае, што ёсць сігналы, якія сведчаць аб жаданні эскалацыі.

Мы бачым, што мігранты спрабуюць збегчы, каб іх не злавілі. Актывізаваліся перавозчыкі гэтых людзей, — працягвае Пуятс.

У 2023 годзе за арганізацыю незаконнай міграцыі ў Латвію пачата 50 крымінальных спраў. У 2022 годзе З было каля 20.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі