Лаўроў намякнуў Лукашэнку, што Беларусі патрэбна "іскра": час ехаць наперад

Лаўроў намякнуў Лукашэнку, што Беларусі патрэбна "іскра": час ехаць наперад

19 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным — пра пандэмію каранавіруса, пра вайсковы парад у Маскве 24 чэрвеня (на яго збіраецца паехаць беларускі кіраўнік разам з сынамі) і эканоміку. А пасля ў госці завітаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

"Я прывітанне не перадаю вам ад Уладзіміра Уладзіміравіча [Пуціна]", — сказаў у пачатку сустрэчы Лаўроў. "Гэта я вам хачу перадаць! — ажывіўся Лукашэнка. — Я толькі што з ім размаўляў, ён мне гаворыць: "У цябе ж будзе Лаўроў...". Я гавару: "Адкуль ведаеш мой графік?". "Ведаю... Ну тады перадавай яму прывітанне". Так што я вам перадаю прывітанне ад начальніка".  

Па словах беларускага кіраўніка, у яго з прэзідэнта Расіі адбылася "адкрытая, добрая размова". І ў дачыненнях паміж імі "нічога не іскрыць", нягледзячы на тое, што многія думаюць інакш, адзначыў Лукашэнка. "Іскра патрэбна для запальвання, каб паехаць наперад", — сказаў Сяргей Лаўроў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што і ў яго, і ў расійскага прэзідэнта "не катастрафічныя праблемы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі