Лазавік: Рэгістрацыя прайшла больш дэмакратычна, чым на мінулых выбарах

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік у размове з Еўрарадыё паведаміў, што рэгістрацыя ініцыятыўных груп сёлета прайшла больш дэмакратычна і лаяльна, чым падчас мінулых парламенцкіх выбараў. “У цэлым можна сказаць, што рэгістрацыя ініцыятыўных груп прайшла больш дэмакратычна і лаяльна, чым на мінулых парламенцкіх выбарах. Калі на мінулых выбарах адмоў у рэгістрацыі было больш за 10%, то цяпер — толькі каля 5%”.

Нагадаем, па ўдакладненых звестках рэгістрацыю прайшлі 423 ініцыятыўныя групы, 23 чалавекі атрымалі адмову. На мінулых выбарах было пададзена 635 заяў, а зарэгістравана 560 ініцыятыўных груп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі