Леанід Кучма паведаміў, калі адыдзе ад перамоў у Мінску

Леанід Кучма паведаміў, калі адыдзе ад перамоў у Мінску

Леанід Кучма, які прадстаўляе Украіну ў Трохбаковай кантактнай групе, заявіў, што адыдзе ад перамоў, калі "дасягне крытычнага ўзросту". Такія словы другога прэзідэнта Украіны перадае liga.net.

Палітык нагадаў, што ў кантактнай групе ў Мінску ён працуе больш за чатыры гады на грамадскіх пачатках. Па падліках Кучмы, ён зрабіў да ста паездак у Мінск. 

"Калісьці трэба мне спыніцца... Калі я дасягну крытычнага ўзросту, я павінен прыняць такое рашэнне. Калі я прыязджаю дадому, я двое сутак адыходжу ад гэтых сустрэч, а там перад кожнай сустрэчай абавязкова таблетачку заспакаяльную пад язык... Там занадта цяжкія размовы", — патлумачыў Кучма.

Прэс-сакратар палітыка Дарка Аліфер патлумачыла журналістам, што крытычным ўзростам варта лічыць 80-гадовы юбілей, які Кучма адзначыў гэтым летам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі