Легкавік на Гомельшчыне ўлабавую ўрэзаўся ў фуру, загінулі два чалавекі

Легкавік на Гомельшчыне ўлабавую ўрэзаўся ў фуру, загінулі два чалавекі

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ўдзень 24 снежня ў Гомельскай вобласці на трасе М10. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, па трасе мяжа Расіі — Гомель — Кобрын ехала Kia Sportage, за рулём якой быў 50-гадовы кіроўца. На 79-м кіламетры дарогі ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там легкавік улабавую ўрэзаўся ў фуру Scania.

Пры аварыі ад траўмаў на месцы памерлі кіроўца і ягоная 48-гадовая жонка. Іх 24-гадовую дачку медыкі шпіталізавалі. Усе яны — жыхары Рэчыцы.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі