Легкавік пратараніў воз на трасе Івацэвічы — Столін (фота)
Здарэнне адбылося позна ўвечары 17 жніўня.
Як паведамляе прэс-служба МНС, машына “Пежо-305” сутыкнулася з возам проста на мосце праз раку Прыпяць.
У выніку ДТЗ вазніца апынуўся пад аўтамабілем і яго даставалі адтуль выратавальнікі з дапамогай адмысловага прыстасавання. Ад удару пацярпела і пасажырка разбітага возу, яе з вазніцай шпіталізавалі ў Пінскую лякарню.
Цяпер супрацоўнікі ДАІ разбіраюць абставіны здарэння.