"Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы": акцыя мастакоў у Мінску

"Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы": акцыя мастакоў у Мінску

У цэнтры Мінска каля Палаца мастацтваў адбываецца яшчэ адна акцыя салідарнасці. Тут у ланцуг сталі беларускія мастакі. Сярод іх — скульптары Гэнік Лойка і Вольга Сямашка

Некаторыя ўдзельнікі трымаюць у руках чыстыя аркушы. Ёсць таксама плакаты "Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы" і "Спыніце гвалт". 

Жывыя ланцугі салідарнасці адбываюцца сёння па ўсім Мінску. Іх удзельнікі пратэстуюць супраць несумленных выбараў, супраць гвалту з боку сілавікоў, а таксама вытупаюць у падтрымку пацярпелых мірных дэманстрантаў.

"Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы": акцыя мастакоў у Мінску
Акцыя мастакоў каля Палаца мастацтваў / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі