На час правядзення ЧС па футболе паміж Расіяй і Беларуссю віз не ўвядуць
На час правядзення чэмпіянату свету па футболе паміж Расіяй і Беларуссю віз не ўвядуць. Пра гэта заявіў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота.
“Цяпер прапрацоўваецца пытанне забеспячэння яшчэ большай свабоды перасоўвання для грамадзян трэціх краін, — цытуе словы Рапоты БЕЛТА. — Я так мяркую, гэтае пытанне яшчэ ў стадыі прапрацоўкі, але, відаць, у нейкіх сітуацыях дастаткова проста паказаць білет, куплены на спаборніцтвы, з тым, каб перасекчы мяжу”.
Як вядома, фінальная частка чэмпіянату свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года.