Лідар ДДТ Юрый Шаўчук напісаў беларускай палітзняволенай Кацярыне Андрэевай

Гурт ДДТ / старонка Facebook Ігара Ільяша​
Гурт ДДТ / старонка Facebook Ігара Ільяша​

Лідар расійскага гурта ДДТ Юрый Шаўчук падтрымаў беларускую палітзняволеную Кацярыну Андрэеву. Журналістка атрымала пасланне ад музыкі — аўтарскі шарж, на якім было напісана "Мы з табой".

Пра гэты падарунак Кацярына расказала ў лісце да родных, кажа яе муж Ігар Ільяш. Журналістка прызналася, што была кранутая да слёз падарункам і словамі падтрымкі. Гэта падтрымка "ад найлепшага, на маю думку, сучаснага рускага паэта і любімага выканаўцы, годнага чалавека і грамадзяніна — гэта тое, што неверагодна ўмацоўвае дух", піша Кацярына.

Яна таксама расказала, што пасля таго, як была пазбаўленая магчымасці слухаць музыку, пракручвае яе ў галаве — па памяці. "І на самых стромкіх паваротах маршрута ў галаве заўсёды граў ДДТ. Часцей за ўсё "Свобода", "Мёртвый город", "Капитан Колесников", "Это всё", а пасля таго, як мяне асудзілі за "дзяржздраду" на 8 з лішнім гадоў — вядома ж "Родина", — кажа Кацярына

Яна таксама падзякавала Юрыю Шаўчуку за яго антываенную пазіцыю. Нагадаем, лідара ДДТ у Расіі судзілі за "дыскрэдытацыю расійскай арміі". Суд ва Уфе прызначыў яму штраф у 50 тысяч расійскіх рублёў ($815).

Падставай для разбіральніцтва стала антываеннае выказванне Шаўчука на адным з канцэртаў. Музыка тады заявіў, што "Радзіма, сябры, — гэта не дупа прэзідэнта, якую трэба пастаянна цалаваць".

Лидер ДДТ Юрий Шевчук написал белорусской политзаключенной Катерине Андреевой

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі